Общество

Ужо 19 гадоў у пасёлку Першамайскі, што на Пяршайшчыне, жыве сям’я мастакоў Віктара і Вольгі Ярэськаў.

Змяніўшы сталічную прапіску на правінцыяльную ідылію, яны набылі тут галоўнае для творчага чалавека:   магчымасць наталяць душу непаўторнымі краявідамі, бясконца любавацца багатай палітрай прыроды, чэрпаць натхненне з гэтай бяздоннай крыніцы…

Любоў да роднай Беларусі далікатна, мякка, па-майстэрску тонка ўвасабляецца ў непаўторных работах Вольгі. У ліку найбольш удалых і любімых апошніх твораў аўтар называе “Шчырага сэрца палёт”. Праз традыцыйную сімволіку, удалую каларыстыку, праз дасканалае веданне фальклорных традыцый тонкая жаночая душа мастачкі перадала сваё адметнае адчуванне беларускай старонкі. Не адарваць вачэй не толькі ад яе карцін, але і ад прыгожа размаляваных рамак, якія і рамкамі назваць нельга – гэта ўнікальныя творчыя мініяцюры.

Не выпадкова сёлета на Свяце горада Валожына Вольга Ярэська знайшла нямала прыхільнікаў сваёй творчасці.

Ірына ПАШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 



Добавить комментарий