ПА НОВЫХ ПРАВІЛАХ…

Общество

Уступіла ў сілу пастанаўленне Саўміна аб новым парадку налічэння дапамог па часовай непрацаздольнасці, па цяжарнасці і родах. Хварэць стане нявыгадным, а выплаты за першыя шэсць дзён з-за «п’янай» траўмы назначацца наогул не будуць.

Плануецца, што новы дакумент стане стымулам для работнікаў лепш клапаціцца пра сваё здароўе. Асабліва гэта спатрэбіцца маладым спецыялістам. Цяпер для таго, каб атрымаць выплаты па бальнічным лісце, ім давядзецца адпрацаваць не менш, чым паўгода. Калі не паспелі, то памер выплаты за месяц будзе складаць палову бюджэту пражытачнага мінімуму – 487 тысяч рублёў, за 10 дзён – 162 тысячы рублёў.

Змяніліся і некаторыя іншыя падыходы пры назначэнні матэрыяльнай дапамогі па часовай непрацаздольнасці. Так, раней за першыя шэсць дзён хваробы нам налічвалі 80 працэнтаў ад сярэдняга заробку, а потым – 100 працэнтаў. Цяпер жа 80 працэнтаў будуць налічвацца ўжо за дванаццаць дзён. Па-новаму разлічваецца і сярэднядзённы заробак. Зараз у разлік бяруцца не два, а шэсць каляндарных месяцаў, прычым без уліку павышэння тарыфных ставак ці акладаў. У сувязі з гэтым і аплату атрымаем не за рабочыя, а за каляндарныя дні часовай непрацаздольнасці.

Як падлічылі на FINANCE.TUT.BY, пры сярэдняй зарплаце, якая зараз раўняецца 4 694 608 рублям, за дзесяць дзён знаходжання на бальнічным можна «згубіць» больш чым 450 тысяч рублёў.

Наш кар.

 



Добавить комментарий