Общество

Дзяжурная змена пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 13 у Ракаве – хлопцы маладыя, энергічныя. Пад камандаваннем прапаршчыка Сяргея СІВАГА гатовы рашуча ўтаймоўваць вогненную стыхію і ратаваць людзей вадзіцелі Андрэй ШПАКОЎСКІ і Аляксей ДАЛІНКЕВІЧ, старшы пажарны Дзяніс СТАШЭЎСКІ. Андрэй, як самы малады ў гэтым калектыве, пакуль уважліва прыглядаецца да зладжаных дзеянняў старэйшых калег, імкнецца найхутчэй уліцца ў каманду прафесіяналаў. Адточваць жа майстэрства ў нялёгкай, але запатрабаванай, мужнай прафесіі раз-пораз даводзіцца не толькі на замацаваным за пастом участку, але і ў суседнім Мінскім раёне.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *