Общество

Падчас спецыяльнай праграмы «Мак», якая з’яўляецца адным з этапаў барацьбы з незаконным абаротам наркатычных і псіхатропных рэчываў, супрацоўнікі РАУС канфіскавалі 133,98 кілаграма маку, выявілі і знішчылі 22,9 кілаграма дзікарослых канопляў. На жыхароў раёна складзены 43 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Варта нагадаць, што штраф за незаконнае вырошчванне гэтых шкодных для здароўя раслін можа даходзіць да 20 базавых велічынь.

 



Добавить комментарий