Адраджэнне вёскі

Общество

Магазін у вёсцы Дубіна для Л. І. ВЯРШЫЦКАЙ стаў родным. І гэта не перабольшанне. Так сцвярджаць дае падставу багаты працоўны стаж у гандлі.

Сорак гадоў Леаніда Іосіфаўна абслугоўвае пакупнікоў. Прайшла па ўсіх прыступках да вяршыні прызнання ў сваёй прафесіі. Сорак гадоў таму вучылі яе азам гандлярскай справе вопытныя прадаўцы, а сёння Л. І. Вяршыцкая перадае багаты працоўны вопыт маладым. Сярод здольных супрацоўніц яна называе Святлану Мікалаеўну Гаськову, з якой працуюць сёння ў сельмагу. Леаніда Іосіфаўна выконвае адміністратарскія функцыі – загадвае магазінам. А пры неабходнасці з ахвотай становіцца за прылавак і абслугоўвае пакупнікоў, якія шчыра ўдзячны работнікам спажыўкааперацыі за якасны сэрвіс, багаты асартымент тавараў. Гэта цэнтральная гандлёвая кропка ў аграгарадку. І статусу быць лепшай яна стараецца адпавядаць поўнасцю.

Фота Ірыны ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий