ХАРОШ СУМЛЕННЫ ГРОШ

Закон и порядок

У вобласці Транспартнай інспекцыяй правераная работа 9777 аўтамабіляў-таксі. Найбольш распаўсюджаныя парушэнні: адсутнасць пуцявога ліста, страхавога поліса грамадзянскай адказнасці, адзнакі аб праходжанні тэхнічнага агляду. У 108 выпадках адсутнічаў, не працаваў або быў выключаны таксометр. Многія кіроўцы не праходзілі перадрэйсавае медыцынскае абследаванне.

Выяўлена 349 фактаў транспартнай дзейнасці без спецыяльнага дазволу. За паўгода па рашэнні Гаспадарчага суда горада Мінска ў вадзіцеляў, якія займаліся нелегальнымі пасажырскімі перавозкамі, пяць машын канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Каб навесці парадак у сферы таксаматорных перавозак, Транспартная інспекцыя прыступіла да рэалізацыі Плану мерапрыемстваў па арганізацыі кантролю ў сферы перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі ў 2013 годзе і падрыхтоўцы да Чэмпіянату свету па хакеі 2014 года.

План прадугледжвае кантроль тэрыторый, прылеглых да аўта- і чыгуначных вакзалаў, аэрапортаў, гасцінічных і забаўляльных комплексаў, кантроль у выхадныя і святочныя дні, а таксама ў начны час.

13 чэрвеня гэтага года падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 268 “Аб некаторых пытаннях дзейнасці дзяржаўнай установы “Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь”. Указам прадугледжваецца надаванне Транспартнай інспекцыі Мінтрансу паўнамоцтваў, неабходных для эфектыўнага і самастойнага прымянення мер папераджальнага і адміністрацыйнага характару пры выяўленні фактаў незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці па перавозцы пасажыраў, напрыклад, састаўляць пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

На 1 ліпеня перавозкай пасажыраў аўтамабілямі таксі ў вобласці займаюцца ўсяго 3812 ліцэнзіятаў. У параўнанні з папярэднім годам колькасць ліцэнзаваных перавозчыкаў вырасла на 371 чалавека, што дазваляе рабіць выснову аб жаданні большай колькасці прадпрымальнікаў працаваць легальна.

Г. ЖУЛЕГА,

начальнік Транспартнай інспекцыі

па Мінску і Мінскай вобласці.

 



Добавить комментарий