КАБ ДЫСЦЫПЛІНАВАЦЬ ВАДЗІЦЕЛЯЎ

Закон и порядок

Закон аб канфіскацыі аўтамабіляў у п’яных вадзіцеляў уступіць у сілу 24 кастрычніка.

Асноўны распрацоўшчык дакумента — Генпракуратура.

Прадугледжанае раней пакаранне для п’яных вадзіцеляў не прынесла чаканых вынікаў. Колькасць асоб, якія паўторна папаліся ў п’яным выглядзе за рулём, пастаянна павялічвалася. Большасць з іх ухіляліся ад пакарання ў выглядзе пазбаўлення правоў, праблемы ўзнікалі і з выплатай імі штрафаў.

Прынята даволі ўзважанае рашэнне па канфіскацыі аўтамабіляў за паўторнае кіраванне ў п’яным выглядзе на працягу года. Прыняты закон дае магчымасць тым, хто спатыкнуўся і мае папярэджанне, падумаць аб тым, што наступны крок можа прывесці да сумных вынікаў.

Па матэрыялах БелТА.

 



Добавить комментарий