Прадпрыемства заснавана ў рамках інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва вытворчай базы па перапрацоўцы нафтапрадуктаў і інжынерных камунікацый». Аб’ём інвестыцый па названым праекце склаў 43 мільярды рублёў, аб’ём замежных інвестыцый за 2011-2013 гады дасягнуў 3229 тысяч долараў ЗША.
Гэта дало магчымасць працаўладкавацца ў сельскай мясцовасці 36 чалавекам.
Названае прадпрыемства плануе ў бягучым годзе давесці вытворчасць бітуму да 7000 тон, у цэнавым выражэнні гэта складзе 25 мільярдаў рублёў.