РАЎНЯЕЦЦА НА АБАРОНЦАЎ БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ…

Молодежный курьер

Зенітна-ракетны дывізіён, што размешчаны ля вёскі Гіравічы Ракаўскага сельсавета, абараняе паветраныя межы нашай радзімы з 1986 года. Служаць тут салдаты і афіцэры, гатовыя ў любы час сутак выканаць баявую задачу. Адзін з іх – старшы лейтэнант Мікалай Сяргеевіч СКРОЦКІ.

Малады афіцэр яшчэ ў дзяцінстве цвёрда вырашыў: працаваць будзе ў сілавых структурах. Толькі вось не мог выбраць, кім жа стаць: міліцыянерам, спецназаўцам альбо выратавальнікам? Аднак, сівыя ветэраны на свяце Дня Перамогі, недалёкая ад яго роднага Камянца Брэсцкая крэпасць – гэтыя прыклады подзвігу і высокай асабістай адказнасці перад роднай зямлёй заахвоцілі Мікалая паступаць у Ваенную Акадэмію.

У войсках проціпаветранай абароны М. С. Скроцкі служыць ужо год па размеркаванні пасля заканчэння вучобы. Адказны і старанны старшы лейтэнант заслужыў павагу ў камандавання дывізіёна. Служба тут – нялёгкая і напружаная. Кожны дзень малады афіцэр абучае салдат-тэрмінавікоў воінскаму майстэрству, сочыць за гатоўнасцю тэхнікі, за спраўнасцю сістэм выяўлення і ўпраўлення. Да бездакорнай службы абавязвае і тое, што з 2004 года дывізіён пераведзены ў вышэйшую ступень баявой гатоўнасці.

Алена ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий