Бацькі павінны тлумачыць дзецям асноўныя правілы бяспекі яшчэ з малодшага школьнага ўзросту.
Важна, каб дзіця ведала хатні адрас і нумар тэлефона, умела карыстацца мабільнікам, каб пры неабходнасці патэлефанаваць у службы экстранай дапамогі або вам на працу. Ля тэлефона замацуйце паперу з неабходнымі нумарамі.
Растлумачце дзіцяці, што ў выпадку пажару трэба выбягаць на вуліцу і клікаць на дапамогу, ні ў якім разе нельга хавацца.
Запалкі і запальніцы захоўвайце ў недаступных для дзяцей месцах.
Не дазваляйце дзіцяці самастойна карыстацца газавымі і электрычнымі прыборамі, тапіць печы.
Не пакідайце без нагляду малалетніх дзяцей нават на некалькі хвілін.
Адпраўляючы дзяцей у вёску, яшчэ раз нагадайце ім асноўныя правілы бяспекі. Гульні з запалкамі на гарышчах, у адрынах, падпальванне сухой травы, таполевага пуху – досыць частая “забава” дзяцей.
Тлумачце дзецям, што гульні на будоўлі небяспечныя. Будаўнічыя інструменты і матэрыялы прыбірайце ў недаступныя для дзяцей месцы.
Не адпускайце дзіця купацца адно, не дазваляйце плаваць больш за 10 хвілін, ныраць у незнаёмых месцах, сваволіць на вадзе.
Штодня нагадвайце дзіцяці аб правілах дарожнага руху.
Калі вы апрацавалі агарод ядахімікатамі, то абавязкова абнясіце тэрыторыю якой-небудзь агароджай і растлумачце дзіцяці, што заходзіць туды небяспечна. Схавайце лекі і хімічныя рэчывы ў недаступныя для дзяцей месцы.
Калі недалёка знаходзіцца лес, пакажыце дзіцяці, якія расліны і ягады нельга чапаць і есці.
Раённы аддзел МНС.