ЁСЦЬ ПЕРШАЯ ТЫСЯЧА!

Общество

Cярод хлебаробаў Валожыншчыны, якія самааддана шчыруюць на жніве, з гонарам адзначаюць прозвішчы тых, хто намалочвае першую тысячу тон зерня. Традыцыйна гэты спіс адкрываюць камбайнеры СВК “Пяршаі-2003”.

Чарговы сезон не стаў выключэннем: экіпаж у складзе Анатоля Іванавіча ЖАМОЗДЗІКА і Георгія Іванавіча ГАЛАЕВА на “Лексіёне-560” 9 жніўня ўбралі 286 гектараў, з якіх сабралі 1011 тон ураджаю 2013 года. Павіншаваў тысячнікаў старшыня райвыканкама Уладзімір Антонавіч НАУМОВІЧ.    Віноўнікі ўрачыстасці атрымалі Падзяку старшыні райвыканкама і два мільёны прэміі. Яшчэ мільён камбайнерам-перадавікам адрасавала гаспадарка. Задаволеныя хлебаробы, стараючыся не губляць часу і карыстаючыся падораным прыродай выдатным надвор’ем, зноўку «ўрэзаліся» ў яравы клін, з кожнай хвілінай нарошчваючы паказчыкі. У мінулым годзе экіпаж Анатоля Іванавіча быў абсалютным лідарам не толькі ўнутрыгаспадарчага, але і агульнараённага вытворчага спаборніцтва. Па выніках уборкі рупліўцы атрымалі дастойныя ўзнагароды і ад райвыканкама, і ад праўлення СВК “Пяршаі-2003”. Пажадаем перадавікам здароўя і сіл, жніўных палеткаў.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий