ГЕПАТЫТ – КАВАРНЫ ТЫП

Общество

Вірусны гепатыт – запаленчае захворванне, якое прыводзіць да гібелі клетак пячонкі. Вірусы абазначаюцца літарамі лацінскага алфавіта. Ужо вядомы такія, як A, B, C, D, E, F, G, TTV. Самы «юны» адкрылі японскія вучоныя ў 1997 годзе.

Штогод ад гепатыту ў свеце паміраюць каля двух мільёнаў чалавек. Рост захворвання адбываецца з-за распаўсюджвання наркаманіі, бязладных сексуальных кантактаў. Перадаецца гепатыт і праз дрэнна вымытыя рукі, з крывёй, мачой, спермай, потам, слінай і малаком маці.

Хвароба часта праяўляецца стратай апетыту, галаўным болем, ірвотай, ліхаманкай, жаўтухай. Але часам можа працякаць і бессімптомна.

У залежнасці ад віду гепатыту наступствы ад хваробы могуць быць рознымі, ад лятальнага выніку, пераходу ў хранічныя формы і да поўнага выздараўлення. Ад гепатыту В распрацавана эфектыўная вакцына. Прышчэпку рэкамендуецца зрабіць медработнікам, анкалагічна хворым, гомасексуалістам, а таксама цырульнікам, манікюршам, аператыўным работнікам міліцыі, спартсменам, работнікам пральняў. Прышчэпка практычна не мае пабочных эфектаў. Зрабіць яе можна ў прышчэпачным кабінеце паліклінікі па месцы жыхарства.

Каб не дапусціць заражэнне гепатытам, ва ўстановах аховы здароўя выкарыстоўваюць аднаразовыя шпрыцы, а ўсе іншыя медыцынскія інструменты старанна стэрылізуюцца, праводзіцца кантроль і тэсціраванне донарскай крыві.

Калі хтосьці ў сям’і захварэў на гепатыт, неабходна паклапаціцца пра меры бяспекі, каб вірус не распаўсюджваўся. Усе прадметы гігіены (брытвы, эпілятары, зубныя шчоткі, манікюрныя наборы) павінны быць індывідуальнымі. Пры парэзах і драпінах выкарыстоўвайце бінт або лейкапластыр, а той, хто аказвае медыцынскую дапамогу павінен быць у аднаразовых рызінавых пальчатках. Месцы, куды выпадкова трапілі кроплі крыві хворага, неабходна абавязкова апрацаваць дэзынфіцыруючым растворам.

Пры падазрэнні да гепатыт звяртайцеся да ўрача. Чым раней выявіцца хвароба, тым лепшым будзе прагноз на далейшае жыццё.

Ядвіга КНЯЖЭВІЧ,

памочнік урача-эпідэміёлага ДУ «Валожынскі райЦГіЭ».

 



Добавить комментарий