Хто стане пераможцам дзіцячага конкурсу песні “Еўрабачанне-2010″?

Общество

“Хто стане пераможцам дзіцячага конкурсу песні “Еўрабачанне-2010”, што адбудзецца ў гэту суботу?” – з такім пытаннем мы звярнуліся да школьнікаў горада Валожына.

Іван МАКАР, 10 гадоў:

– Наша краіна часта перамагае ў дзіцячым конкурсе “Еўрабачанне”. Мяркую, што і ў гэты раз мы пераможам, мне падабаецца песня Данііла Казлова. Другое месца можа заняць дзяўчынка з Грузіі, яна вельмі яркая і голас у яе моцны. А на трэцяй прыступцы будзе дуэт з Бельгіі. Песня ў гэтых дзяўчынак вельмі завадная і запальваючая. Чытаў у газеце, што яны спадзяюцца прымусіць танцаваць усю Еўропу.

Алеся ЗЯНЬКО

Алеся ЗЯНЬКО, 14 гадоў:

– Спадзяюся, што пераможа наш Данііл Казлоў, нездарма ж гэтага хлопчыка называюць “залатым голасам Жабінкі”. Да таго ж чула, што ён вучыцца ў школе мастацтваў па класу скрыпкі, на Данііла прыемна глядзець, ён адкрыты і шчыры. Хлопчык з Малдовы – сур’ёзны канкурэнт, у яго шмат міжнародных узнагарод. Яшчэ мне сімпатычны хлопец Бартас з Літвы, у яго моцны вакал. Ведаю, што ён нават выконваў галоўную ролю ў пастаноўцы “Маленькі прынц” на сцэне Літоўскага тэатра оперы і балета.

Насця Сафонава

Насця САФОНАВА, 11 гадоў:

– Хочацца верыць, што канкурсант ад нашай краіны выступіць дастойна. Я чула песні прадстаўнікоў Мальты і Арменіі, яны мне спадабаліся. Яркая, задорная песня ў дзяўчат з Бельгіі. У фаварытах, на мой погляд, таксама дзяўчына са Швецыі, яна даволі вопытная спявачка, сама піша музыку, ды і песню для “Еўрабачання” ёй дапамог стварыць знакаміты спявак Араш, а ён жа прафесіянал.

Аня АЎДЗЕЙ

Аня АЎДЗЕЙ, 10 гадоў:

– Я гляджу дзённікі “Еўрабачання” па тэлевізары. Чула амаль усе кампазіцыі ўдзельнікаў. Лідара выдзеліць вельмі складана, кожная песня непаўторная, і ў кожнага выканаўцы ёсць свая “іскрынка”. Наш Данііл Казлоў будзе спяваць у сябе на радзіме, тут яго ўсе любяць, ды і ў будынку “Мінск-Арэна” большаць гледачоў – гэта беларусы, так што гарачая падтрымка залы яму гарантавана. Галоўнае, каб Данііл не разгубіўся, бо адказнасць у яго вельмі вялікая.

Максім ЗАБАРА

Максім ЗАБАРА, 11 гадоў:

– Буду хварэць за Данііла Казлова і за нашых суседзяў з Расіі і Украіны. Я не  шмат ведаю пра ўсіх 14 канкурсантаў, таму не магу сказаць, хто пераможа. Аднак упэўнены, што першае месца зойме той, хто ўмее натуральна і вольна весці сябе на сцэне, і чыя песня будзе сапраўды дзіцячай, вясёлай і светлай, а не падробленай пад дарослы хіт.

Гутарыла Алена ПАШКЕВІЧ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий