Двое з іх прыехалі з сем’ямі.
Амаль палова лейтэнантаў вышэйшую адукацыю атрымала ў Ваеннай акадэміі Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, яшчэ трое – выпускнікі Расійскай Ваенна-касмічнай акадэміі імя А. Ф. Мажайскага. Чатыры афіцэры накіраваны ў Валожын пасля заканчэння Беларускай Ваеннай акадэміі.
Ваенную спецыяльнасць набылі ў грамадзянскіх ВНУ чатыры лейтэнанты. Гэта выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, БДУ, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.