СПАДЗЯВАЙСЯ НЕ ТОЛЬКІ НА СТАМАТОЛАГА

Общество

Зубы самыя першыя пачынаюць працэс стрававання. Хворыя зубы і дзясны могуць выклікаць хваробы страўніка і кішэчніка, сэрца і сасудаў, насаглоткі.

Часта з-за праблем з зубамі ў чалавека псуецца не толькі знешні выгляд, але і вымаўленне. Нездаровыя і недагледжаныя зубы чыняць касметычны дэфект і робяць непрыгляднай знешнасць чалавека.

Таму вельмі важна з самага юнага ўзросту клапаціцца пра гігіену поласці рота.

Бактэрыі, якія выклікаюць хваробы поласці рота ёсць у кожнага, і пазбегнуць іх прысутнасці немагчыма. Але можна кантраляваць іх колькасць і не дапушчаць іх празмернага размнажэння. Таму гігіена поласці рота адыгрывае рашаючую ролю ў захаванні здароўя зубоў і дзяснаў.

Каб захаваць здароўе зубоў зменшыце ўжыванне цукру і салодкіх прадуктаў. Аддавайце перавагу малочным вырабам, садавіне і агародніне. Не забывайцеся двойчы на дзень чысціць зубы і паласкаць рот пасля кожнага прыёму ежы. Памятайце, што жаваць гумкі нельга больш за дзесяць хвілін. Два разы на год наведвайце стаматолага.

Святлана НАХАЙ,

інструктар-валеолаг ДУ «Валожынскі райЦГіЭ».

 



Добавить комментарий