З УДЗЕЛАМ МАТАЦЫКЛІСТАЎ

Закон и порядок

За гэты год на Валожыншчыне адбылося 13 дарожна-транспартных здарэнняў, загінулі 6 чалавек і 13 атрымалі цялесныя пашкоджанні. 1 ДТЗ адбылося па віне нецвярозага вадзіцеля, ў адной аварыі пацярпеў непаўналетні.

У гэтым сумным спісе ёсць ДТЗ і з удзелам матацыкліста. Так 1 ліпеня 2013 года ў 22 гадзіны 25 хвілін кіроўца 1990 года нараджэння, жыхар г. п. Івянец, упраўляючы матацыклам «Сузукі» пры выездзе са стаянкі не ўступіў дарогу і ўчыніў сутыкненне з аўтамабілем «Фальксваген Вента», які рухаўся па галоўнай дарозе.

Як паказвае практыка, кіроўцы двухколавага транспарту найчасцей ігнаруюць такія патрабаванні правілаў дарожнага руху, як абавязковая язда ў моташлемах, цвярозасць за рулём, перавозка пасажыраў у колькасці, дазволенай тэхнічнымі характарыстыкамі. У 95-і працэнтах няшчасных выпадкаў скутэрамі і матацыкламі кіравалі маладыя людзі без правоў.

З мэтай папярэджвання аварыйнасці праводзіцца мерапрыемства «Матацыкліст», падчас якога супрацоўнікі ДАІ будуць кантраляваць законапаслухмянасць аматараў язды на матацыклетах.

Напамінаем, што па дасягненні 16-гадовага ўзросту можна атрымаць правы катэгорыі «А1» і «А» для ўпраўлення матацыкламі. Для гэтага неабходна самастойна вывучыць Правілы дарожнага руху, узяць медыцынскую даведку і здаць тэарэтычны і практычны экзамен у МЭА ДАІ па месцы жыхарства. Калі ж у вас ёсць правы іншых катэгорый, то здаецца толькі практычны экзамен.

Для атрымання правоў катэгорыі «Ам» (скутэр ці мапед з аб’ёмам рухавіка да 50 сантыметраў кубічных) неабходна здаваць толькі Правілы.

Андрэй ЖУДРЫК,

старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Валожынскага РАУС.

 



Добавить комментарий