БРУСНІЦЫ ПАСПЯВАЮЦЬ, НА ЧАРЗЕ – ЖУРАВІНЫ

Закон и порядок

У лясы Міншчыны наведвацца за брусніцамі можна будзе з 25 жніўня. Збіраць журавіны дазваляецца з 8 верасня.

У адпаведнасці з правіламі нарыхтоўкі, збору і закупкі дзікарослых раслін забаронена збіраць і прымаць у насельніцтва брусніцы з утрыманнем няспелых ягад больш за 1 працэнт ад агульнай масы. Колькасць няспелых журавін можа быць да 5 працэнтаў ад сабранай. Пры зборы ягад забаронена карыстацца рознымі механічнымі прыстасаваннямі (каўшы, грэбні).

За парушэнне правіл кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць. За заўчасны збор ягад, за прымяненне забароненых сродкаў і метадаў збору накладаецца штраф у памеры да 20 базавых велічынь на фізічную асобу, да 100 базавых велічынь на індывідуальнага прадпрымальніка і да 500 базавых велічынь на юрыдычную асобу.

Сяргей МІКЕНЯ,

намеснік дырэктара Валожынскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце.

 



Добавить комментарий