80 працэнтаў прадукцыі Валожынскага філіяла ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» экспартуецца ў Расію і Казахстан

Официально

На рынку папулярнасцю карыстаецца масла «Сялянскае», цвёрдыя сыры 50-і і 45-і працэнтнай тлустасці, сухое абястлушчанае малако.

Сёлета валожынцы асвоілі выпуск новых відаў прадукцыі. Адразу знайшло свайго спажыўца хуткарастваральнае сухое малако ва ўпакоўках па 700 грамаў, з якога атрымліваецца больш за сем з паловай літраў адноўленага. Для прыхільнікаў здаровага ладу жыцця і людзей, якія актыўна займаюцца спортам, наладжаны выпуск фітнес-пратэінавых сумесей.

У летні перыяд да пяці шматтонных рэфрыжэратараў штодзень загружаюцца малочнымі вырабамі з валожынскай маркай.

 



Добавить комментарий