Абмяркоўваем праект Асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады

Общество

Яўген СКРУНДЗЬ, старшыня СВК “Пяршаі-2003”:

– Ад людзей залежыць многае, іх прапановы будуць улічаны пры зацвярджэнні Праграмы. Рэальныя задачы пастаўлены перад аграрным сектарам. Наша гаспадарка стараецца ісці ў нагу з часам, укараняем новыя тэхналогіі, закупляем навейшае абсталяванне. Гэты дакумент – кіраўніцтва да дзеяння ў далейшым развіцці.

Дзмітрый НАУМОВІЧ

Дзмітрый НАУМОВІЧ, галоўны інжынер ТАА МПАВТ “Ракаў-агра

– Дакумент накіраваны на вылучэнне моладзі на ключавыя пазіцыі ў эканоміцы і грамадскім жыцці. Пашыраюцца дзяржаўныя гарантыі і льготы для маладых спецыялістаў, павышаецца адказнасці кіраўнікоў за замацаванне моладзі ў працоўных калектывах.

Таццяна ЗЯНЬКО

Таццяна ЗЯНЬКО, даярка СВК “Манькаўшчына”:

– Парадаваў той факт, што ў краіне дасягнута поўная самазабяспечанасць прадуктамі харчавання, а прадуктовы імпарт невысокі. Запомніўся вывад: “Эканамічны ўзровень развіцця Беларусі да канца пяцігодкі будзе супастаўны з сярэдняй еўрапейскай дзяржавай”.

Аляксандр Лушчык

Аляксандр ЛУШЧЫК, дырэктар філіяла “Маладзечанскі малочны камбінат”:

– На нашым прадпрыемстве зараз рэалізуецца інвестыцыйны праект – рэканструкцыя цэха сухога абястлушчанага малака, які дазволіць дадаткова перапрацоўваць 240 тон сыравіны. З яго ўкараненнем мы станем буйным міжрэгіянальным вытворцам і гэтым самым павялічым экспарт прадукцыі.



Добавить комментарий