Общество

Медыцынская сястра педыятрычнага кабінета Ракаўскай участковай бальніцы Наталля Мікалаеўна КЛІМОВІЧ – спецыяліст з вялікім стажам і вопытам.За амаль васямнаццаць гадоў служэння ў імя здароўя людзей яна працавала і фельчарам на ФАПе ў вёсцы Манькаўшчына (дарэчы, гэта было першае працоўнае месца маладой выпускніцы Барысаўскага дзяржаўнага медвучылішча), і клапацілася пра самаадчуванне ракаўскіх школьнікаў і маленькіх выхаванцаў мясцовага дзіцячага сада. Адным словам, практычна ўсё жыццё працавала з дзецьмі. Таму ведае сапраўдную цану такой рабоце. «Калі сустракаеш маленькіх наведвальнікаў бальніцы, рабі гэта толькі з дабром і ўсмешкай – тады не будзе ні боязі людзей у белых халатах, ні плачу,» – дзеліцца шматгадовымі назіраннямі медсястра. І сапраўды, нават самыя юныя пацыенты пакідаюць педыятрычны кабінет з добрым настроем.

Тэкст Сяргея САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий