НЕ БУДЗЬ САБЕ ВОРАГАМ

Закон и порядок

Усё карацейшымі становяцца летнія дзянькі, раніцай часта можна назіраць туман. Гэта негатыўна ўплывае на бачнасць на дарогах. Каб засцерагчы сябе ад наезду аўтатранспарту, пешаход павінен абазначыць сябе флікерам.

За знаходжанне на праезнай часты дарогі ў цёмны час сутак без святлоадбіваючых элементаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і пакаранне штрафам.

Хутка пачнуцца заняткі ў школах. На дарогах з’явіцца шмат дзяцей. Іх шлях у школу і дадому будзе больш бяспечным, калі яны стануць прыкметнымі, дзякуючы замацаваным на адзенні ці партфелі флікерам.

Паважаныя бацькі, прывучайце дзяцей строга выконваць правілы дарожнага руху, не забывайце штораніцы напамінаць ім, што дарога – месца асабліва небяспечнае, тут забаронена гуляць, пераходзіць у неналежным месцы. Знаходзячыся на дарозе, лепш не размаўляць па тэлефоне, слухаць музыку ў слухаўках. Даражыце сваім жыццём і жыццём сваіх блізкіх.

Андрэй ЖУДРЫК,

старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Валожынскага РАУС.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *