ЮБІЛЕЙНЫ МЕДАЛЬ-МАНЕТА

Культура

19 чэрвеня 1943 года Армія краёва пры дапамозе савецкіх партызан на адзін дзень захапіла Івянец і выгнала нямецкіх захопнікаў. У адказ фашысты распачалі буйную карную аперацыю “Герман”, ахвярамі якой сталі сотні забітых мірных жыхароў, многіх юнакоў і дзяўчат пагналі на прымусовыя работы ў Германію.

Член Саюза мастакоў Беларусі Валерый Калясінскі распявядае:

– У мяне дача знаходзіцца ў Валожынскім раёне. Я зацікавіўся гэтым рэдкім выпадкам ваеннага мінулага, калі польскія партызаны захапілі раённы цэнтр, якім з’яўляўся тады Івянец. Гэта малавядомая старонка ў гісторыі, пра якую трэба больш ведаць і больш гаварыць, таму што падчас наступных карных аперацый па ачыстцы Налібоцкай пушчы  ад партызан загінула шмат людзей. Хацеў зрабіць выставу, але ўзяў на сябе адказнасць і стварыў дызайн медаля, так як выставы кароткачасовыя. Адчаканена ўсяго 70 штук: 50 ужо зроблена з латуню, 20 будуць з медна-нікелевага сплаву. 19 чэрвеня ў Мінску прайшла прэзентацыя, дзе сабраліся шматлікія відавочцы і проста людзі, якія цікавяцца гісторыяй.

На медалі можна будзе паглядзець у Івянецкім музеі традыцыйнай культуры, які ўжо купіў два з іх, і ў Валожынскім

ЮБІЛЕЙНЫ МЕДАЛЬ-МАНЕТА

краязнаўчым музеі. Таксама іх будуць набываць калекцыянеры і гісторыкі.

Валерый Калясінскі па ўласнай ініцыятыве распрацаваў дызайн медаля ў выглядзе манеты наміналам “адзін івянецкі грош” і за свой кошт адчаканіў іх у мінскіх майстэрнях.

На аверсе медаля словы “70 год паўстання ў Івянцы”, а на рэверсе сімвалічна адлюстраваны авальны польскі салдацкі медальён з надпісам (на беларускай і польскай мовах) “Івянец. 19. 06.1943. АК”.

Алесь БЕЛЫ.

 



Добавить комментарий