Общество

У прыёмную сям’ю С. Р. АСЯНАВАЙ з Валожына завітала начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Г. М. КАЗАК. Галіна Мікалаеўна прывезла падарункі ад ГА “Белая Русь” для кожнага з пяці выхаванцаў гэтай сям’і. Яна пазнаёмілася з іх бытам у новым доме па вуліцы М. Горкага райцэнтра.

Мама Святлана Рамісаўна і дзеці – студэнтка Юлія КУЛЕЦКАЯ, школьнікі Павел і Паліна СІВЫЯ, Дзяніс і Алена ВІЦІКАВЫ – правялі міні-экскурсію па пакоях і дагледжанай тэрыторыі, расказалі, як жывуць, падзяліліся планамі і марамі. А потым запрасілі да багатага салодкага стала, каб падзякаваць такім чынам за аказаную ўвагу і падтрымку.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий