ПА ЯГАДЫ – У ВЫЗНАЧАНЫ ТЭРМІН

Закон и порядок

Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь паведамляе: збіраць дзікарослыя ягады брусніцы на тэрыторыі Мінскай вобласці дазваляецца з 17 жніўня, журавіны – з 21 верасня.

Трэба памятаць, што збор і нарыхтоўка дзікарослых ягад ажыццяўляюцца на любых участках ляснога фонду, за выключэннем тых, дзе такі від лесакарыстання забаронены ў адпаведнасці з заканадаўствам. Пры зборы ягад забараняецца прымяняць розныя механічныя прыстасаванні – яны пашкоджваюць ягаднік і зніжаюць ураджай на наступныя гады.

За парушэнні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. У прыватнасці, за збор ці нарыхтоўку грыбоў і іншых дзікарослых раслін (ягад, насення, пладоў і інш.) на забароненай тэрыторыі можна атрымаць папярэджанне ці штраф да 20 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100, на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічынь. Такія ж штрафы прадугледжаны і за парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў збору, прымяненне забароненых сродкаў ці метадаў збору або іншыя парушэнні правілаў збору і нарыхтоўкі дадзенай лясной прадукцыі.

Мікалай ПЛЯВАКА.

 



Добавить комментарий