ЛОВЯЦЬ РЫБКУ Ў ЧЫСТАЙ ВАДЗЕ…

Общество

ААТ “Фішальянс”, заснавальнікам якога з’яўляецца Андрэй Ушацкі, развівае свой бізнес у сельскай мясцовасці. У Гародзьках названае прадпрыемства чатыры гады таму ўзяло ў арэнду тры вадаёмы, у сярэднім па 2,5 гектара кожны.

Шмат сіл, старання, матэрыяльных і фінансавых сродкаў спатрэбілася энтузіястам, каб заснаваць новую справу. За чатыры гады, пакуль існуе гэта рыбная гаспадарка, прыйшлі і вопыт, і патрэбныя навыкі, ды і першыя вытворчыя поспехі таксама не прымусілі сябе доўга чакаць. Ураджай водная прастора дае неблагі. У сярэднім за год атрымліваюць да 4-х тон рыбы. Ёсць добры попыт на жывую рыбу, вырашчаную ў Гародзьках і ў райцэнтры. Перыядычна прыязджае сюды з багатым уловам карпаў дырэктар прадпрыемства Станіслаў Скадорва. Гандаль на плошчы Свабоды заўсёды ідзе бойка.

Фота Алены ПАШКЕВІЧ.



Добавить комментарий