Общество

На прысядзібным участку ветэрынарнага ўрача ААТ «Манькаўшчына» Святланы Літвін адчуваеш сябе як у казцы. Выявы звяроў, птушак тут прытаіліся і каля кветак, і пад кустамі парэчак, абапал сцежак і пад прызбай. Нечакана ўбачыш сярод блакітных астраў чарапаху – і абавязкова радасна ўсміхнешся ад такой неспадзяванай знаходкі. Або выхапіць вока нахабную жабу, якая зусім не палохаецца, што сядзіць побач з буслам… Што і гаварыць, умеюць нашы вяскоўцы ўпрыгожваць свае двары не толькі з густам, але і з гумарам.

Адна аздоба ўразіла сімвалічнасцю: на корпусе магнітафона выкручваецца змяя…

Неяк у Англіі вучоныя правялі эксперымент: адным добраахвотнікам на працягу двух месяцаў даводзілася слухаць шум вуліцы, другім – стук адбойнага малатка, трэцім – папулярныя ў моладзі песні, чацвёртым – класічную музыку.

Пры падвядзенні вынікаў аказалася, што найгорш уплывае на псіхіку і здароўе сучасная музыка. Яна выклікае скачкі ціску, парушэнне складу крыві, бяссоніцу і іншыя непрыемныя рэчы. Другім па шкоднасці былі шумы вуліцы і адбойнага малатка. А вось класічныя мелодыі негатыўных рэакцый не выклікалі.

…Святлана Іванаўна ЛІТВІН нарадзілася на Віцебшчыне, у Шаркаўшчынскім раёне. Але сваёй радзімай даўно лічыць Манькаўшчыну. Тут нарадзіліся яе дзеці і ўнукі, тут жанчына карыстаецца аўтарытэтам, як выдатны ветэрынар.

Жанчына ўпэўнена — ветэрынарны ўрач проста абавязаны трымаць ва ўласнай гаспадарцы скаціну!  Не хворая, дагледжаная кароўка ў вясковага ветэрынара – значыць і чужых рагуль яму даверыць можна…

Тэкст і фота Алены ЗБІРЭНКІ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *