Общество

Чацвёртакласнікі СШ № 1 г. Валожына Алена ЖУКОЎСКАЯ, Мікіта ПОЛЬ, Валерыя АКУШЭВІЧ выдатна вучацца і вельмі любяць чытаць. Любоў да кнігі прывіла ім настаўніца Святлана Эдвардаўна Родзевіч.

На пачатак навучальнага года ў раённую дзіцячую бібліятэку запісаліся 2380 юных чытачоў, што больш, чым летась. На 830 кніг папоўніўся і фонд бібліятэкі, які складае цяпер 15300 экзэмпляраў. Для аматараў чэрпаць звесткі з сусветнай павуціны прадастаўляецца магчымасць выйсці ў Інтэрнэт.

Учора ў дзіцячай раённай бібліятэцы прайшоў абласны семінар па тэме «Дзіцячая бібліятэка – цэнтр падтрымкі чытання: новыя інфармацыйныя тэхналогіі». Удзельнікі семінару наведалі таксама бібліятэкі ў Івянцы і Сакаўшчыне.

Тэкст Алены ЗБІРЭНКІ.

 



Добавить комментарий