ВОСЕНЬ – РАБОТ ВОСЕМ

Общество

На павестцы дня сельгасарганізацый раёна – убраць без страт бульбу, цукровыя буракі, кукурузу на сілас, сяўба азімых. Не за гарамі – уборка кукурузы на зерне.
Самыя ўрадлівыя бульбяныя палеткі ў раёне – пяршайскія. Тут ураджайнасць другога хлеба дасягае 300 цэнтнераў з гектара. З капаннем бульбы ў СВК «Пяршаі-2003» справіліся ў сціслыя тэрміны, зараз поўным ходам ідзе яе продаж установам адукацыі і медыцыны Валожыншчыны.

Сельгасвытворцы з Сугваздаў чакаюць нядрэннага прыбытку ад рэалізацыі цукровых буракоў. З кожнага гектара тут збіраюць 383 цэнтнеры салодкіх караняплодаў, гэта лепшы паказчык па данай культуры ў раёне. Сёлета ўборка буракоў у ААТ «Сугваздаўскі» ідзе без прымянення ручной працы, на палетках працуе спецыялізаваны камбайн. Прама з поля караняплоды адвозяцца на прыёмныя пункты. З 6640 тон сабраных цукровых буракоў 5100 ужо паступіла на перапрацоўку.

Для агульнага грамадскага статку буйной рагатай жывёлы нарыхтавана амаль 60 тысяч тон сіласу, што ў два разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Але, як гаворыцца, запас бяды не чыніць. Зялёная сыравіна, якая прынадная для кансервацыі, уся будзе перапрацавана на вітамінную масу. Найбольш заклалі сіласу працаўнікі з ДП «Сакаўшчына-Агра», трохі ўступаюць ім ААТ «Агра-Дубінское» і ТАА «Пугачы Плюс».

Алена ЗБІРЭНКА.

 



Добавить комментарий