Общество

Сёлета школьнікі раёна дадатковыя вітаміны атрымліваюць за «фруктовым шведскім сталом». Навінка ўжо прайшла апрабацыю ва ўсіх навучальных установах.

Працэс, як гаворыцца, пайшоў. Мясцовыя гаспадаркі, а таксама прыватныя асобы гатовы падзяліцца з дзецьмі яблыкамі, грушамі, слівамі. Садавіна, перабраная і вымытая, выстаўляецца на падносах у сталовых, дзе кожны вучань можа выбраць сабе пачастунак на свой густ.

Амаль тону свежых яблыкаў набыў аддзела адукацыі за бюджэтныя сродкі ў фермерскай гаспадарцы «Дзіўны сад».

Як паведаміла інжынер-тэхнолаг аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама К. А. Журкевіч, свежая гародніна будзе на сталах школьнікаў аж да Новага года. У верасні-кастрычніку пройдзе нарыхтоўка салодкага ўраджаю. Такім чынам, вітаміны ў выглядзе сухафруктаў ці павідла падмацуюць імунітэт дзяцей і падлеткаў у зімова-вясенні перыяд.

 



Добавить комментарий