Кожны чалавек жадае,
Каб да старасці дажыць.
І як старасць наступае,
Дык чаго табе тужыць?..
Васіль Голуб.
Наш раён займае першае месца ў вобласці па колькасці доўгажыхароў. Напярэдадні Дня пажылых людзей у дом стогадовага юбіляра Піліпа Сільвестравіча МІРОШНІКА з вёскі Русакі Ракаўскага сельсавета завіталі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. В. Садоўскі і дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Г. Ф. Рай.
Нягледзячы на пачцівы ўзрост, Піліп Сільвестравіч сустрэў гасцей каля брамкі, жартаваў з імі, дзякаваў за ўвагу і падарункі.
Чалавек, які на свой стогадовы дзень нараджэння гатовы тупнуць нагой і падняць святочны кілішак, заслугоўвае пашаны і павагі. А калі ўлічыць, што Піліп Сільвестравіч і яго жонка Ніна Рыгораўна ўзялі шлюб у 1946 годзе і пражылі ўсё жыццё ў згодзе, то можна яшчэ і пазайздросціць!
Алена ЗБІРЭНКА.