ДАПАМОГА НА ЗІМУ

Общество

Раённая арганізацыя “Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа” запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у дабрачыннай акцыі “Дапаможам ім перажыць зіму”. Гэта акцыя мае на мэце дапамогу ў падрыхтоўцы да халадоў людзям састарэлага ўзросту і адзінокім.

Да 29 лістапада ўдзельнікі акцыі могуць аказаць садзейнічанне названым катэгорыям грамадзян нарыхтаваць агародніну, убраць ураджай, падрыхтаваць іх дамы да зімы, сабраць цёплае адзенне, прадукты харчавання і прадметы асабістай гігіены. Будзе арганізаваны таксама збор грашовых і матэрыяльных ахвяраванняў ад арганізацый і насельніцтва. Пасільную дапамогу акажуць і валанцёры нашай арганізацыі, падобная акцыя пад назвай “Пяць бульбін” пройдзе і ў школах раёна.

Мы звяртаемся з просьбай да ўсіх, у каго ёсць лішкі цёплых рэчаў, агародніны, крупаў, цукру і інш., прыносіць названае ў райарганізацыю БТЧК па адрасе: г. Валожын, вул. Партызанская, 6а (падвальнае памяшканне). Агульнымі намаганнямі мы зможам дапамагчы безабаронным людзям перазімаваць і спакойна сустрэць вясну.

Жанна ЖЫВІЦКАЯ,

в.а. старшыні РАБТЧК.

 



Добавить комментарий