Лічбы і факты

Общество

Пад зерневыя і зернебабовыя культуры сёлета ў раёне было адведзена 28 тысяч 329 гектараў. Падчас уборачнай кампаніі хлебаробы сабралі з гэтай зямлі 70 тысяч 967 тон ураджаю.

Па выніках уборкі вызначыліся лідары па ўраджайнасці зерневых і зернебабовых. Першае месца заняў сельгасфіліял “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” – 41 ц/га. Следам размясціўся СВК “Пяршаі-2003” з паказчыкам 38,1 ц/га. Замкнуў тройку лідараў філіял № 7 ААТ “Белтрубаправодбуд”, дзе ўраджайнасць склала 31,6 ц/га.

На ўборцы цукровых буракоў пальму першынства сёлета ўзяў СВК “Пяршаі-2003”. З 450 гектараў пры ўраджайнасці 443 ц/га тут сабралі 19950 тон караняплодаў. Лідар па ўборцы бульбы – КУП “Сівіца”, дзе з 80 гектараў накапана 1541 тона “другога хлеба”. Абедзве сельгасарганізацыі – удзельнікі абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2010 года.



Добавить комментарий