ДЫФЕРЭНЦЫРАВАНАЯ АПЛАТА

Общество

Сістэма дыферэнцыраванай аплаты насельніцтвам паслуг газазабеспячэння ў залежнасці ад аб’ёмаў спажывання распаўсюджваецца на абанентаў, якія выкарыстоўваюць прыродны газ на ацяпленне.

Плата за паслугі газазабеспячэння для тых, хто пражывае ў дамах, аснашчаных індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі і прыборамі індывідуальнага ўліку расхода газу ўзымаецца штомесяц. З 1 кастрычніка грамадзяне, якія спажываюць да 3000 кубічных метраў газу ў год, кошт складае 404,3 рубля за 1 м3, у летні час – 1232,4 рубля за 1 м3. Тыя, хто спажывае ад 3001 да 5500 кубаметраў газу ўключна, заплацяць з улікам павышальнага каэфіцыента ў ацяпляльны перыяд 525,6 рубля за 1 м3, у летні час – 1602,1 рубля. Спажыванне блакітнага паліва звыш 5500 кубічных метраў аплачваецца поўнасцю – 2095,1 рубля за 1 м3.

Сістэма дыферэнцыраванай аплаты  паслуг газазабеспячэння не распаўсюджваецца на шматдзетныя сем’і і дамы сямейнага тыпу, сем’і з дзецьмі, у якіх абодва бацькі ў поўнай сям’і (адзін – у няпоўнай) з’яўляюцца інвалідамі I i II груп, а таксама ў якіх адзін з бацькоў з’яўляецца інвалідам I групы, а другі даглядае і атрымлівае прадугледжаную заканадаўствам дапамогу. Не распаўсюджаваецца сістэма дыфаплаты і на тыя сем’і, якія выхоўваюць дзіця-інваліда.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па нумарах службы ўліку газу: 58-2-34, 58-3-03.

Святлана РЭУТ,

майстар РУ “Валожынрайгаз”.

 



Добавить комментарий