атрымаў калектыў ДУ “Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” на падвядзенні вынікаў агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы па добраўпарадкаванні і санітарным стане тэрыторыі стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскай вобласці.
Гэткі высокі вынік работнікі ТЦСАН утрымліваюць ужо другі год запар.
Журы з абласнога Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва адзінагалосна прызнала, што найлепш з пастаўленымі задачамі справіліся валожынцы. Сярод прызёраў таксама Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця, а ў намінацыі “Лепшае афармленне зоны адпачынку” перамогу святкаваў калектыў Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната.
Сяргей САДОЎСКІ.