У ЕЎРОПУ ЗА ВОПЫТАМ

Общество

Каб ісці ў нагу з сусветным рынкам, неабходна ў першую чаргу дабівацца канкурэнтаздольнасці прадукту.

Вырабы Валожынскага філіяла ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» даўно ўжо сталі сінонімам якасці, але, як лічаць на прадпрыемстве, спачываць на лаўрах і не рухацца наперад – шлях тупіковы, бо мяжы для ўдасканальвання быць не можа.

З мэтай пераймання перадавога еўрапейскага вопыту ў галіне малочнай прамысловасці ў Нідэрланды камандзіраваны два майстры-сыравары. Яшчэ адна дэлегацыя з чатырох майстроў па вытворчасці сухіх малочных прадуктаў хутка адпраўляецца ў Славакію.

Як паведаміла вядучы тэхнолаг прадпрыемства І. А. Паўлава, такія курсы павышэння кваліфікацыі дапамогуць спецыялістам не толькі пашырыць асартыментны пералік, але і дабівацца большай эфектыўнасці ў рабоце.

Алена ЗБІРЭНКА.

 



Добавить комментарий