ЗАСЛУГІ АДЗНАЧАНЫ ЎЗНАГАРОДАМІ

Общество

Да канца года яшчэ далёка, але ўжо цяпер з упэўненасцю можна сказаць, што моцным эканамічным рыўком валожынскія транспартнікі забяспечылі сабе пераможны п’едэстал сярод калег па прафесіі.

Філіял»Аўтамабільны парк № 14″ – адзінае структурнае падраздзяленне ААТ «Мінаблаўтатранс», якое выканала ўсе даведзеныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця.

За 7 месяцаў 2013 года інвестыцыі ў асноўны капітал пры заданні 1100 мільёнаў рублёў склалі 1860 мільёнаў рублёў, ці 521 працэнт да ўзроўню мінулага года. Выручкі ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ, паслуг атрымана звыш 15000 мільёнаў рублёў, паказчык па энергазберажэнні пры заданні 6 працэнтаў давялі да 23-х працэнтаў.

Заслугі работнікаў аўтапарку адзначаны ўзнагародамі ААТ «Мінскаблаўтатранс» і Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. Нагрудны знак «Ганаровы транспартнік» мае начальнік майстэрняў У. У. Шакун, вадзіцель аўтобуса К. Ф. Тамашэвіч – Ганаровую грамату Міністэрства. Зараз у Міністэрства транспарту і камунікацый накіравана хадайніцтва для ўзнагароджання дырэктара прадпрыемства А. У. Ляуша нагрудным знакам «Ганаровы транспартнік Рэспублікі Беларусь».

Нельга не ўспомніць і той факт, што сёлетнія дасягненні – не выпадковыя, прадпрыемства ўжо на працягу даволі значнага перыяду дабіваецца рэкордных паказчыкаў.

Алена ЗБІРЭНКА.

 



Добавить комментарий