Общество

Самыя шчаслівыя хвіліны ў жыцці кожнай маці тыя, калі дзеці яе побач, калі яны здаровыя і паслухмяныя, калі дома цёпла і ўтульна…

Менавіта ў такі час завітала я ў госці да жыхаркі райцэнтра Ірыны КАВЭЦКАЙ і яе траіх сыноў – Антона, Леаніда і Дзмітрыя. Зараз галоўны клопат Ірыны – догляд і выхаванне хлопчыкаў. Як толькі дзеці падрастуць, маладая маці збіраецца зноў вярнуцца на працу. А работа ў жанчыны не зусім тыповая для прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва, яна – яфрэйтар з дзесяцігадовым стажам.

Часам дома ёй даводзіцца аддаваць распараджэнні старэйшаму па званні – мужу-маёру, але гэта зусім не шкодзіць прынцыпу раўнапраўя, які ў Кавэцкіх усталяваўся адразу, як толькі адгучаў вальс Мендэльсона.

У Дзень маці ўсе чатыры мужчыны сям’і Кавэцкіх абавязкова знойдуць самыя шчырыя словы і павіншуюць Ірыну са святам. Уручаць і падарунак. Гэта пакуль што сюрпрыз, але калекцыя керамічных вырабаў, якімі Ірына пачала захапляцца яшчэ падчас вучобы ў педагагічным інстытуце, папоўніцца яшчэ адным экспанатам.

Тэкст і фота Алены ЗБІРЭНКІ.

 



Добавить комментарий