СТАРТАВАЎ МЕСЯЧНІК ПА ЧЫСЦІНІ

Общество

Згодна з распараджэннем райвыканкама, з 1 кастрычніка па 1 лістапада ў раёне доўжыцца месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. 12 кастрычніка ў рамках запланаваных мерапрыемстваў пройдзе раённы суботнік, удзел у якім прымуць усе арганізацыі і жыхары населеных пунктаў.

Такія суботнікі трэба таксама правесці на замацаваных за арганізацыямі, прадпрыемствамі і ўстановамі тэрыторыях, тэрыторыях агульнага карыстання, у садовых таварыствах, гаражных кааператывах, у прыватных домаўладаннях і на могілках. За гэты час належыць абкасіць двары і тэрыторыі, уласнікам домаўладанняў – прывесці ў парадак агароджы каля сваіх сядзіб. Да 19 кастрычніка лесгаспадарчым і дарожным службам трэба ліквідаваць стыхійныя сметнікі на землях ляснога фонду і месцах адпачынку, на кантралюемых зонах дарог і месцах прыпынку грамадскага транспарту. Арганізацыям, якія плануюць правесці азеляняльныя работы, з пасадачным матэрыялам дапаможа лясгас: тут забяспечаны дастатковая колькасць і асартымент саджанцаў.

Наш кар.

 



Добавить комментарий