Фотафакт: Валожынскі філіял ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”

Официально

У Валожынскім філіяле ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” выпускаюцца тры віды сыроў па еўрапейскіх тэхналогіях: “Візенланд”, “Альпенберг”, “Альпенталь”. Але і традыцыйныя вырабы не здымаюцца з вытворчасці. Прадаўжаюць заваёўваць экспартны рынак сыры “Сметанковы”, “Манастырскі”, “Расійскі асобы”. У параўнанні з мінулым годам тлустых сыроў выпушчана і рэалізавана на 483 тоны больш.

Ды і іншая прадукцыя валожынскіх майстроў ідзе нарасхват. Так, салодка-сметанковае масла “Сялянскае” атрымала Дыплом 3-яй ступені. Высокі вынік, улічваючы, што журы ацэньвала 33 віды гэтай прадукцыі.



Добавить комментарий