ЖАНЧЫНЫ Ў ПАГОНАХ

Общество

У асабовым саставе 163 асобнай Кёнігсбергскай ордэна Чырвонай Зоркі радыётэхнічнай брыгадзе асобага прызначэння служаць і працуюць больш за 100 жанчын.

Сярод іх – афіцэры, прапаршчыкі, сяржанты і салдаты кантрактнай службы. Не абысціся ў часці і без цывільных спецыялістаў – повараў, справаводаў, кладаўшчыц. Усіх іх, такіх розных па сацыяльным статусе, знешнасці, характары, захапленнях аб’ядноўвае адно, самае высокае званне для жанчыны – мама.

Ёсць такое выказванне : «Рука, якая калышы калыску, кіруе светам…». А нашы супрацоўніцы яшчэ і стаяць на варце міру. Жанчыны ў пагонах не толькі ўзорна нясуць службу, але і ствараюць у вайсковым калектыве абстаноўку раўнавагі, дабрыні і сардэчнасці.

Асобай павагі заслугоўваюць шматдзетныя матулі ў ваеннай форме: повар Святлана Косік, яфрэйтар Таццяна Грыцай, якая служыць ужо 20 гадоў, яфрэйтар Ірына Кавэцкая.

Мацярынская любоў – самая бескарысная і святая. Таму нездарма Дзень маці прымеркаваны да вялікага хрысціянскага свята – Пакровы Прысвятой Багародзіцы. Мы маем магутную нябесную Заступніцу і Абаронцу, а справа абараняць зямлю даверана самым мужным людзям, і сярод іх – жанчыны-маці…

Яўген ДЗЯЧКО,

падпалкоўнік, намеснік камандзіра часці па ідэалагічнай рабоце. 9.5pt;f�. fm�t ��t ol»,»sans-serif»; mso-bidi-font-family:School’>    У жніўні, калі пачалася масавая ўборка хлеба, арганізавалі ў раёне два сельскагаспадарчыя атрады. На зернетаках СВК “Пяршаі” працавалі старшакласнікі з Пяршайскай СШ. Юнакі і дзяўчаты з Гародзькаўскай сярэдняй школы дапамагалі на зернетаках ААТ “Лоск”.

 

На свяце, калі падводзіліся вынікі працоўнага лета, у зале РЦК самым старанным і працавітым школьнікам і ліцэістам уручылі падзякі і каштоўныя падарункі ад раённага камітэта БРСМ і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Лепшымі ўдзельнікамі студатрадаў назвалі Аляксандра Іоду, Наталлю Клімянчук, Аляксандра Качынскага, Іллю Раўко, Кацярыну Шумскую, Вікторыю Голуб, Паўла Язерскага і Дзмітрыя Гаспарэвіча.

Падзяку райвыканкама атрымаў і Іван Мікалаевіч Бугай, кіраўнік будаўнічага атрада ліцэістаў.

Дарэчы, сёлетні год для студатрадаўскага руху – юбілейны. Далёкім летам 1963-га 2500 беларускіх студэнтаў адправіліся на будаўніцтва аб’ектаў Заходне-Казахстанскага краю. А на наступны год 7 тысяч юнакоў і дзяўчат пачалі працаваць на будоўлях і прадпрыемствах нашай краіны. Так 50 гадоў таму з’явіліся першыя студэнцкія атрады. Слаўныя працоўныя традыцыі паспяхова працягваюцца і ў наш час.

Алена ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *