Абласное свята, прымеркаванае да Дня Маці, прайшло ў Нясвіжы. 36 шматдзетных жанчын былі запрошаны на ўрачыстасць у палац Радзівілаў. Сярод іх прысутнічала і Сняжана Барысаўна НАХАЙ з Валожына, якая нарадзіла і выхоўвае пяцёра дзяцей. З рук старшыні аблвыканкама Б. В. Батуры яна атрымала высокую дзяржаўную ўзнагароду – ордэн Маці.
Алена ЗБІРЭНКА.
Фота дырэктара ТЦСАН Галіны РАЙ.