ПАПЯРЭДЖВАЦЬ – І ПЕРАМАГАЦЬ

Общество

Чарговы «дзень нараджэння» адзначае ў кастрычніку Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя выратавальнікаў-пажарных – сёлета ў гонар свята пройдзе двухтыднёвая акцыя «Моладзь за бяспеку».

За гэты час актывісты арганізацыі разам з работнікамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях наведаюць агульнаадукацыйныя ўстановы, сацыяльныя прытулкі і дамы-інтэрнаты. Сваіх аднагодкаў хлопцы бліжэй пазнаёмяць з арганізацыяй, раскажуць аб дзейнасці юных выратавальнікаў, акажуць дапамогу шматдзетным сем’ям, адзінокім пенсіянерам, ветэранам і інвалідам.

Аднак акцыя – усяго толькі невялікая частка таго, чым жыве арганізацыя. Штогод пад эгідай БМГАВП праходзіць мноства прафілактычных, навучальных, спаборніцкіх і забаўляльных мерапрыемстваў, непасрэднымі ўдзельнікамі якіх становяцца юныя выратавальнікі.

Высокі аўтарытэт арганізацыі і ў дзяржаўных структур – органаў улады, іншых грамадскіх арганізацый. Пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры штогод праводзяцца рэспубліканскія мерапрыемствы і акцыі, накіраваныя на прапаганду прафесіі выратавальніка-пажарнага, навучанне насельніцтва, дзяцей і моладзі асновам бяспекі. Ужо сталі традыцыйнымі агляд-конкурс дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей», дзіцячы палявы лагер “Выратавальнік”, “Злёт юных выратавальнікаў-пажарных”, конкурс «Школа бяспекі» і інш.

Адзін з важных напрамкаў дзейнасці БМГАВП – пажарна-выратавальны спорт. Беларускія хлопцы неаднаразова станавіліся прызёрамі розных чэмпіянатаў і ўдзельнічалі ў міжнародных пяршынствах.

Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя выратавальнікаў-пажарных – гэта адна вялікая сям’я, якая аб’ядноўвае тысячы аднадумцаў, якія ўсе разам хварэюць за агульную справу. Бо калі інтарэсы, імкненне і пастаўленыя мэты адзіныя, то і магчымасці іх бязмежныя!

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *