Паважаныя працаўнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожных арганізацый Валожыншчыны!

Общество

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Штодзень вы робіце ўсё магчымае, каб не было збояў у абслугоўванні пасажыраў, перавозцы грузаў, паспяхова вырашаеце задачы па будаўніцтве і ўтрыманні дарог раёна ў належным якасным стане і парадку. Усё дасягнутае вамі – вынік нялёгкай, мэтанакіраванай працы вашых дружных калектываў. Паспяховая, эфектыўная дзейнасць вашых прадпрыемстваў займае важнае месца ў гаспадарчым і сацыяльна-эканамічным жыцці раёна.

Асаблівыя словы ўдзячнасці і павагі выказваем напярэдадні свята ветэранам-аўтамабілістам і дарожнікам, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сваіх прадпрыемстваў, выхавалі дастойную змену, заслужылі пашану і прызнанне за шматгадовую, добрасумленную працу.

Усім аўтамабілістам і дарожнікам жадаем шчасця і здароўя, бяспечнай і безаварыйнай работы, атмасферы ўзаемаразумення, узаемапавагі з усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 



Добавить комментарий