НА НОВЫ ФАСОН…

Культура

Пры розных клубных установах раёна існуюць шматлікія гурткі па інтарэсах. Як правіла, кіраўнікі гэтых аматарскіх аб’яднанняў і іх выхаванцы  ствараюць разнастайныя новыя рэчы з розных матэрыялаў. А вось гурток, які функцыянуе ў Дубіне, надае другое жыццё старым рэчам.  Гэтую ідэю ўдалося рэалізаваць Тамары Уладзіміраўне Калядзе.

Разам з вясковымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі старыя лялькі, скарбонкі, вазы і шмат чаго іншага яны пераўвасабляюць у прыгожыя экспанаты,  паспяхова ўдзельнічаюць у розных рэгіянальных выставах. Нават патрабавальныя замежныя турысты купілі сабе арыгінальныя сувеніры ў здольных дубінскіх дзяцей.

Падзяляе захапленне Тамары Уладзіміраўны і яе дапытлівая пляменніца Лізачка Шапуцька з горада Валожына, якую вы бачыце на гэтым здымку побач з кіраўніком гуртка “Другое жыццё рэчаў”.

Фота Ірыны ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий