СВЯТЛО ДАЎНІНЫ

Культура

У 1926 годзе ў Вільні арганізавана Беларуская друкарня імя Ф. Скарыны.

У друкарню паступілі: Язэп Найдзюк – родам з Байдатаў Ваўкавыскага павета, Альфонс Шутовіч – з вёскі Шутавічы на Смаргоншчыне і я, Янка Багдановіч, з вёскі Гірбіняты, што на Валожыншчыне.

Шмат намаганняў прыклаў генерал Каверскі, каб адрадзіць у Івянцы каталіцкую парафію. Ён дабіўся дазволу ад цара Мікалая II на будаўніцтва ў Івянцы мураванага касцёла. Дапамог яму ў гэтым міністр унутраных спраў князь Дзмітрый Святаполк-Мірскі. 30 лістапада 1904 года быў атрыманы афіцыйны дазвол на будаўніцтва новага касцёла. Праект касцёла і каштарыс яго будаўніцтва склаў колішні вучань генерала Каверскага, выпускнік Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута, дасведчаны будаўнік, інжынер-тэхнолаг Міхаіл Гатоўскі і 29 верасня 1903 года прыслаў свайму былому настаўніку ў якасці падарунка. Ён жа склаў і праект плябаніі.

 

ікава адзначыць, што яшчэ з 1902 года ў Ра-
каве існаваў кніжны магазін з бібліятэкай для выдачы кніг на дом, які належыў Мендзелю Рубіну.

Шэраг вытворцаў, а таксама яўрэйскія купцы-перакупшчыкі вялі гандаль не толькі па Віленскай і Мінскай губернях, але і за іх межамі.

 

Ва ўрочышчах Жардэлі і Улавіна было пабудавана за час з 1924 па 1929 год чатыры піларамы, якія на месцы выпрацоўвалі дошкі на экспарт і па чыгунцы адпраўлялі на станцыю Вайганы, а адтуль у Польшчу, Германію. Асабліва дасканала былі абсталяваны тартакі, калі лес купіў прамысловец Гальперын (пасля Евелеўскага). Гальперын за 12 гадзін плаціў рабочаму 3 злотых, замест 1 злота 50 грошаў. Рабочыя сталі добра зарабляць, сюды прыязджалі з усёй Польшчы і іншых дзяржаў. На заводах працавала да 1500-2000 рабочых. Чатыры піларамы працавалі без перапынку, цэлымі суткамі.

 

На тэрыторыі Валожынскага павета ў 1921-1940 гадах вытворчасць вапны набыла шырокі размах. У многіх месцах знайшліся рамеснікі, сяляне, майстры-самавучкі, якія займаліся вытворчасцю вапны – вельмі неабходнага будаўнічага матэрыялу.

Пры ўездзе ў Валожын з боку Маладзечна на хутары Еўлашы (цяпер вуліца Кастрычніцкая) знаходзілася апэльня-вапельня. З вёскі Цімкавічы ў Валожын нельга было праехаць па цяперашняй дарозе – балота было такое, што калёсы гразлі аж па калодкі і слабога каня разам з возам трэба было выцягваць з балотнай каляі. Аб’езд праклалі па ўзгорках, дзе цяпер знаходзіцца прафесійнае вучылішча. Ужо ў 30-я гады пры панскай Польшчы была праведзена ўручную меліярацыя ад Еўлашоў да канторы лясгаса.

 

У 1911 годзе “Наша ніва” пра Ракаў: мястэчка гэтае, закінутае ў глухі і неўраджайны кут, німаючы надзеі пракарміцца з зямлі, прымушана было заняцца другой работай. Гандаль і рамёслы працвітаюць тутака болей, чым на другіх нашых мястэчках. Мяшчане жывуць найболей ганчарствам, кравецтвам, вырабам арф, сальніцтвам. Ганчарных майстэрняў ёсьць 12-15; зарабляюць у іх людзі нядрэнна (ад 1 да 3 руб. у дзень). Таксама някепскі заработак дае гандэль сьвіньмі. Некаторыя сальнікі на гэтым разбагацелі і пакуплялі сабе дамы. Ганчарствам, сальніцтвам і кравецтвам займаюцца хрысьціяне, а малатарні і арфы вырабляюць жыды. Ракаўскія арфы славяцца на ўвесь мінскі павет, ды нават ідуць за межы яго.

 



Добавить комментарий