Паважаныя ветэраны камсамола, моладзь раёна!

Общество

Усесаюзны Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі адзначае 95-годдзе з дня свайго заснавання.

Сардэчна і горача віншуем з выдатным юбілеем усіх, хто прайшоў гэту школу, каму дарагія памяць і традыцыі мінулага, нашай гісторыі!

Дата 29 кастрычніка па-ранейшаму застаецца ў памяці некалькіх пакаленняў як дзень нараджэння камсамола – самай масавай маладзёжнай арганізацыі Савецкага Саюза, як арганізацыі, што дала пуцёўку ў вялікае жыццё шматлікім мільёнам юнакоў і дзяўчат.

Сучаснаму маладому пакаленню ёсць на каго раўняцца, працягваць справы дзядоў і бацькоў, бабуль і маці, старэйшых братоў і сясцёр. Іх яркія працоўныя дасягненні з’яўляюцца сімвалам самаадданасці, мужнасці, высакароднасці. Гэта ўвасабляецца ў практычнай дзейнасці сучаснай моладзі: руху студэнцкіх атрадаў, маладзёжных калектываў, духоўным адраджэнні.

Ветэраны камсамола і сёння захоўваюць вернасць ідэалам і прынцыпам сваёй маладосці, камсамольскаму сяброўству, прымаюць пасільны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, выхаванні падрастаючага пакалення.

Дарагія таварышы, у дзень слаўнага юбілею жадаем вам і вашым блізкім паважаць і захоўваць гістарычныя традыцыі, зычым даўгалецця, моцнага здароўя, міру і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 



Добавить комментарий