З 15 кастрычніка ў Беларусі забаронена здабыча рака вузкапалага. Гэта правіла будзе дзейнічаць да 15 ліпеня наступнага года ўключна. Такі доўгі тэрмін неабходны для таго, каб самка рака паспела вынасіць ікру – на гэты працэс яна траціць паўгода.
За незаконны вылаў вузкапалых ракаў парушальнікам давядзецца пагасіць прычыненую прыродзе шкоду ў трохкратным памеры: 1,5 базавай велічыні за кожную асобіну. Таксама ім пагражае штраф ад 10 да 50 базавых велічынь, а пры нанясенні ўрону ў буйным памеры (ад 40 базавых велічынь) – і крымінальная адказнасць.
Акрамя вузкапалага рака, у вадаёмах нашай краіны водзіцца і іншы від – рак шыракапалы. Ён занесены ў Чырвоную кнігу і ў выпадку вылаву павінен быць выпушчаны назад у раку, вадаём.
Мікалай ПЛЯВАКА.