САМАГОНШЧЫКАЎ ВЫЯЎЛЯЮЦЬ З ПАВЕТРА!

Закон и порядок

З дапамогай беспілотнага лятальнага апарата супрацоўнікі міліцыі і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях вобласці за адны суткі на тэрыторыі нашага раёна выявілі 5 самагонных апаратаў.

Такі вопыт быў праведзены ўпершыню, каб выявіць схаваныя ў лясах Валожыншчыны “падпольныя” ачагі самагоннай вытворчасці, скарысталі беспілотнік “Бусел­-3М”. З вышыні птушынага палёту вялася відэаздымка мясцовасці з дапамогай цеплавізара.

Самагонныя апараты, як правіла, добра замаскіраваныя, але для цеплавізара нават нязначная крыніца цяпла на зямлі выглядае яркай

.

жоўтай плямай. А аператар хутка адшукаў “анамальнае” цяпло. На экране манітора адлюстраваліся ўчасткі Налібоцкай пушчы каля вёсак Баркі, Дарагунь і Яцкава. Высветлілася, што там былі не толькі самагонныя апараты: ляжалі высечаныя дрэвы (для распалкі катлоў), удзельнікі эксперыменту заўважылі расстаўленыя навесы, пратаптаныя дарожкі. Праведзены рэйд пацвердзіў заўважанае з паветра: у гэтых месцах, сапраўды, гналі саматужны спіртны напітак. Адходы “вытворчасці” зліваліся на зямлю, а ўладальнікі аднаго з апаратаў, карыстаючыся тым, што размясціліся непадалёк Іслачы, сістэматычна злівалі тысячы адпрацаваных літраў брагі ў раку.

.

Нягледзячы на тое, што дабрацца да схаваных у глыбіні лесу самагонных апаратаў – справа дастаткова праблематычная, эксперымент з беспілотнікам будзе працягнуты, а знойдзеныя апараты – дэманціраваны і ўтылізаваны.

Супрацоўнікі РАУС прымаюць меры, каб устанавіць асобы гаспадароў нячыстага “бізнесу”. Атрыманая інфармацыя накіравана для рэагавання службовым асобам лесагаспадаркі, якія не прынялі належных мер для выяўлення ачагоў самагонаварэння.

Пры аблёце лесу каля вёскі Баркі цеплавізар зафіксаваў крыніцу цяпла яшчэ і ў

.

гаспадарчай пабудове аднаго з мясцовых жыхароў. Міліцыянеры праверылі адрас – і знайшлі ў хляве самагонны апарат з брагай. Апарат канфіскавалі, на вяскоўца склалі адміністрацыйныя пратаколы і накіравалі матэрыялы ў суд.

У бліжэйшы час упраўленне ўнутраных спраў аблвыканкама запланавала выкарыстанне беспілотніка для выкрыцця самагонных вытворчасцяў на тэрыторыях Вілейскага, Маладзечанскага, Мядзельскага, Стаўбцоўскага і іншых раёнаў. Працягнецца паветранае патруляванне і на Валожыншчыне.

Віталь МІНКЕВІЧ,

намеснік начальніка РАУС.

 



Добавить комментарий