Молодежный курьер

Вяселле, шлюб – незабыўныя падзеі маладосці. Яны  заўсёды радасцю цешаць сэрца, яны акрыляюць узнёслым каханнем, яны грэюць сэрцы дваіх людзей светлай верай, што ў згодзе сям’я будзе жыць доўга і шчасліва. Гэтыя светлыя перажыванні так блізкія маладажонам, якіх вы бачыце на здымку.

Дзмітрый Карачун, скончыўшы педуніверсітэт у сталіцы, працаваў настаўнікам у родным Валожыне. Некалькі гадоў таму стаў пераможцам раённага конкурсу педагагічнага майстэрства “Настаўнік года”. Гэта было бясспрэчнае дасягненне ў яго прафесіянальным жыцці. А сёлетні год адметны ў асабістым плане: намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Валожынскага сельскагаспадарчага ліцэя зарэгістраваў шлюб са сваёй выбранніцай Анастасіяй. Яна пакуль што студэнтка адной са сталічных ВНУ. Але з далейшым лёсам гэта сям’я ўжо вызначылася: сваё шчасце маладыя сустрэлі ў Валожыне, тут яны і застануцца жыць і працаваць.

Ірына ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий