Спрадвечнае ёсць каму зберагаць

Культура

У мінулую суботу фае раённага Цэнтра культуры зіхацела промнямі  залацістай саломкі — тут адбылося III Рэгіянальнае свята-конкурс  “Саламяны павук”.

Конкурс праводзіўся ў розных намінацыях. На працягу трох гадзін канкурсанты павінны былі сплесці “павука”. Асабліва радавала, што ўдзельнічала многа школьнікаў, іх творы былі выкананы бездакорна, што выклікала вялікае захапленне і асаблівае замілаванне. Знаўцы найбольш цэняць у “павуках” ажурнасць, лёгкасць, дэкаратыўнасць.

Да ўвагі журы, якое ўзначальваў старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, прафесар, доктар мастацтвазнаўства

.

Яўген Сахута, было прадстаўлена шмат “павукоў” з дамашняй калекцыі.

Дыпломы пераможцаў атрымалі  Вольга Смагіна (Барысаўскі раён) – у намінацыі пірамідальны “павук”, Наталля Карповіч (Нясвіжскі раён) – у намінацыі рамбічны “павук”. Таццяна Гурбо (Слуцкі раён) стала лепшай у намінацыі “павук-зорка”, а Вікторыя Янцэвіч (Мядзельскі раён) вылучылася ў вырабе падвясной канструкцыі  на абручы.

.

За лепшую калекцыю хатніх работ дыплом атрымала наша зямлячка Леанарда Капуста з Івянца.

Гран-пры і каштоўны падарунак  за “павука-зорку” павезла дамоў майстар з Маладзечна Таццяна Пархамчук. А першае месца ў гэтай жа намінацыі занялі Юліяна Равяка, Таццяна Бяззубенка, Ганна Лаўрыновіч з Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў.

Уручаны дыпломы 23-м удзельнікам свята.

.

Таццяна ЛАНЬКО,

метадыст народнага аб’яднання майстроў “Скарбніца”РЦК.

Фота аўтара.

 



Добавить комментарий